Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за люты 2025 года 

Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за люты 2025 года

Скачать .PDF (667,65 Kb)

Гэтае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам лютага 2025 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

У лютым былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй.
  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
  • У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага, вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны
  • Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.

Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваны на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць.

Усё даследванне можна прачытаць ці спампаваць па спасылцы.

Скачать .PDF (667,65 Kb)

The article is available in English National identity in Belarus. Overview of key events and trends for January 2025

03.03.2025