Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за чэрвень 2024 года 

Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за чэрвень 2024 года
Фото: facebook.com/kramaKniazVitaut

Скачать .PDF (533,64 Kb)

УСТУП

Дадзенае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам чэрвеня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

У чэрвені былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй на фоне татальнай адсутнасці супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі;
  • Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі, працягваецца працэс уніфікацыі гістарычных навук Беларусі і Расіі, барацьба з беларускімі гістарычнымі постацямі, непажаданымі для Расіі, і замена іх на (пра)расійскіх і савецкіх дзеячаў;
  • У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага шляхам шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны;
  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі;
  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай.

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

У чэрвені 2024 года ў Telegram-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь было змешчана 82 арыгінальныя навіны, якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры.

Галоўным для Беларусі партнёрам у культурнай сферы па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі. Што тычыцца супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы, то цягам месяца такіх выпадкаў ізноў не было зафіксавана.

ЗНІШЧЭННЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ

Цягам апошніх месяцаў назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі. Беларускія ўлады няспынна перапісваюць гісторыю Беларусі згодна з найноўшымі ідэалагічнымі наратывамі і ва ўгоду беларуска-расійскай інтэграцыі.

ДЗЕЙНАСЦЬ РАСІЙСКІХ АРГАНІЗАЦЫЙ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Расійскія арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі («Рускі Дом у Гомелі», «Рускі Дом у Мінску», «Рускі Дом у Брэсце», «Рускі Дом у Гродне»), няспынна займаюцца прапагандай у гістарычнай сферы, усхваляюць савецкія каштоўнасці, спрыяюць інтэграцыйным працэсам Беларусі і Расіі, паслядоўна ўкараняюць у Беларусі расійскую культуру і рускую мову праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг.

ПАСЛЯДОЎНАЯ РУСІФІКАЦЫЯ

За чэрвень 2024 года Telegram-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь размясціў 381 арыгінальную навіну.

Калі звярнуць увагу на мову паведамленняў, аналіз Telegram-канала Міністэрства культуры за чэрвень 2024 года выявіў, што моўная палітыка канала засталася амаль нязменнай у параўнанні з папярэднімі месяцамі.

ПРАЦЭСЫ ФАРМАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ІДЭНТЫЧНАСЦІ Ў РОЗНЫХ СФЕРАХ КУЛЬТУРЫ

24 чэрвеня стала вядома праграма Дзён Саюзнай дзяржавы на «Славянскім базары ў Віцебску». Праграма Дзён Саюзнай дзяржавы — гэта тры дні, якія адлюстроўваюць стратэгічныя напрамкі інтэграцыі Беларусі і Расіі. Дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі: «Калі мы будзем гаварыць аб галоўным канцэрце, то дастаткова ўсяго толькі прачытаць яго назву — “Народнае брацтва даражэй за ўсякае багацце”. І ў наш час гэта самы галоўны слоган, які паказвае, што мы разам». У гэты ж дзень на так званай Пушкінскай плошчай пройдзе народны праект у новым фармаце — уводзіцца фармат спецыяльнага госця праекта. Сёлета спецыяльным госцем выступіць Ленінградская вобласць. Гэта прэзентацыя і прамысловага, і навуковага, і культурнага патэнцыялу і непасрэдна творчая праграма. На другі дзень будзе праведзена выстава Шаймарданава, розныя майстар-класы па пушкінскім вершаскладанні і пісьму. Трэці дзень будзе прысвечаны тэме Вялікай Перамогі ў ВАВ.

Увесь агляд можна працытаць ці спампаваць па спасылцы. 

Скачать .PDF (533,64 Kb)

06.07.2024