06.07.2024
Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за чэрвень 2024 года
У чэрвені 2024 года расійскі ўплыў на беларускую ідэнтычнасць не страціў інтэнсіўнасці. Расійскія арганізацыі і прарасійскія актывісты спрыяюць інтэграцыйным працэсам Беларусі і Расіі, займаюцца прапагандай у гістарычнай сферы, імкнуцца да стварэння агульнай інфармацыйнай і моўнай прасторы.