Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі: агляд асноўных падзей і тэндэнцый за сакавік 2025 года 

Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі: агляд асноўных падзей і тэндэнцый за сакавік 2025 года
Photo: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Download .PDF (704,40 Kb)

У сакавіку былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй.
  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
  • У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага, вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны.
  • Беларуская гістарыяграфія ўсё болей прывязваецца да расійскай.
  • Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.

Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваны на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць.

Усё даследванне можна прачытаць ці спампаваць па спасылцы.

Download .PDF (704,40 Kb)

09.04.2025