Гэтае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам жніўня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
У жніўні былі выяўлены такія тэндэнцыі:
- Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй.
- Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
- Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі.
- У ідэалагічнай сферы па-ранейшаму вялікая ўвага надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны. Цягам месяца былі зафіксаваны шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай старонцы гісторыі ў сувязі з 80-годдзем з Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў:
- Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
- Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.
Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваны на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць. У інтэрв’ю тэлеканалу «Расія» Лукашэнка ўжо сказаў, што беларусы нічым не адрозніваюцца ад рускіх.