НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ У БЕЛАРУСІ. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за верасень 2024 года 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ У БЕЛАРУСІ. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за верасень 2024 года
Photo: Unsplash / Andrey Kukharenko

Download .PDF (971,04 Kb)

Гэтае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам верасня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

У верасні былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй.
  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
  • Працягваецца працэс уніфікацыі гістарычных навук Беларусі і Расіі.
  • Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі.
  • У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага, вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны.
  • Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.

Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваны на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць.

Усё даследванне можна прачытаць ці спампаваць ПА СПАСЫЛЦЫ.

Download .PDF (971,04 Kb)

08.10.2024