НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ У БЕЛАРУСІ. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за травень 2024 года 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ІДЭНТЫЧНАСЦЬ У БЕЛАРУСІ.  Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за травень 2024 года
Photo: Unsplash

Download .PDF (479,21 Kb)

УСТУП

Дадзенае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам траўня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

У траўні былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй на фоне татальнай адсутнасці супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі;
  • Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі, працягваецца працэс уніфікацыі гістарычных навук Беларусі і Расіі, барацьба з беларускімі гістарычнымі постацямі, непажаданымі для Расіі, і замена іх на (пра)расійскіх дзеячаў;
  • У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага шляхам шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны, выкарыстання савецкай сімволікі;
  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі;
  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай.

 Увесь агляд можна прачытаць ці спампаваць па дадзенай спасылцы

Download .PDF (479,21 Kb)

08.06.2024