УСТУП
Дадзенае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам ліпеня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
У ліпені былі выяўлены такія тэндэнцыі:
- Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй на фоне татальнай адсутнасці супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі (пасля ўступлення Беларусі ў ШАС гэтыя працэсы заўважна ўзмацніліся);
- Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі, працягваецца барацьба з беларускімі гістарычнымі постацямі, непажаданымі для Расіі, і замена іх на (пра)расійскіх і савецкіх дзеячаў;
- У ідэалагічнай сферы назіраецца антызаходняя прапаганда, а таксама сакралізацыя савецкага мінулага шляхам шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны;
- Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі;
- Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай.