Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за ліпень 2024 года 

Нацыянальная ідэнтычнасць у Беларусі. Агляд асноўных падзей і тэндэнцый за ліпень 2024 года
Photo: Unsplash

Download .PDF (468,48 Kb)

УСТУП

Дадзенае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам ліпеня 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.

У ліпені былі выяўлены такія тэндэнцыі:

  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй на фоне татальнай адсутнасці супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі (пасля ўступлення Беларусі ў ШАС гэтыя працэсы заўважна ўзмацніліся). 

У ліпені 2024 года ў Telegram-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь было змешчана 44 арыгінальныя навіны, якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Гэта амаль у два разы меней, чым у папярэднім месяцы.

Галоўным для Беларусі партнёрам у культурнай сферы па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. Таксама можна гаварыць пра актыўныя намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (у тым ліку культурніцкія) з усходнімі краінамі. Пасля ўступлення Беларусі ў ШАС гэтыя працэсы заўважна ўзмацніліся.

Што тычыцца супрацоўніцтва з краінамі Заходняй Еўропы, то цягам месяца такіх выпадкаў не было зафіксавана, акрамя мерапрыемства, якое адбылося на тэрыторыі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі (горад Парыж). 17 ліпеня там былі адкрыты часовыя экспазіцыі, прысвечаныя архітэктурным славутасцям Беларусі, уключаным у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. А сама выстава была прымеркавана да 70-годдзя ўступлення Рэспублікі Беларусь у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры.

  • Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі, працягваецца барацьба з беларускімі гістарычнымі постацямі, непажаданымі для Расіі, і замена іх на (пра)расійскіх і савецкіх дзеячаў. 

Беларускія і расійскія ўлады ствараюць міф пра агульную гісторыю дзвюх краін.

  • У ідэалагічнай сферы назіраецца антызаходняя прапаганда, а таксама сакралізацыя савецкага мінулага шляхам шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. 

Расійскія арганізацыі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі («Рускі Дом у Гомелі», «Рускі Дом у Мінску», «Рускі Дом у Брэсце», «Рускі Дом у Гродне»), няспынна займаюцца прапагандай у гістарычнай сферы, усхваляюць савецкія каштоўнасці, спрыяюць інтэграцыйным працэсам Беларусі і Расіі, паслядоўна ўкараняюць у Беларусі расійскую культуру і рускую мову праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг.

  • Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі. 

За ліпень 2024 года Telegram-канал Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь размясціў 199 арыгінальных навін. Гэта амаль у два разы меней, чым у папярэднім месяцы.

  • Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай.

Беларускія ўлады, следам за расійскімі, заўзята шукаюць славянскія (ці расійскія) аналагі еўрапейскім святам. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «только так можно сохранить свою идентичность — продолжая тысячелетнюю историю восточнославянских народов. Знание этой истории, понимание философии родной культуры — наше национальное достояние. И мы должны его сберечь, если хотим быть народом, если хотим быть нацией». Дзень памяці верных князя Пятра і княгіні Фяўроніі Мурамскіх, які адзначаецца 8 ліпеня, зараз падаецца як альтэрнатыва еўрапейскаму Дню святога Валянціна. З такой ініцыятывай спачатку выступалі расійскія паблікі, пазней яе падтрымалі і ў Беларусі (напрыклад, Нацыянальная бібліятэка РБ).

Увесь агляд можна працытаць ці спампаваць па спасылцы. 

Download .PDF (468,48 Kb)

06.09.2024