Гэтае даследаванне ўяўляе сабой агляд асноўных падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў сферы культуры і гістарыяграфіі цягам кастрычніка 2024 года і маюць дачыненне да фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
У кастрычніку былі выяўлены такія тэндэнцыі:
● Міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры афіцыйных беларускіх уладаў па-ранейшаму застаецца амаль цалкам манапалізаваным Расіяй. Але па колькасці паведамленняў лідарам стаў Кыргызстан — праз шырокае асвятленне Дзён Кыргызстана, якія прайшлі ў Беларусі ў канцы месяца.
У кастрычніку 2024 года ў Telegram-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь былі змешчаны 103 арыгінальныя навіны (ў папярэдніх двух месяцах — 44 і 83), якія тычацца міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы культуры.
Галоўным для Беларусі партнёрам у культурнай сферы па-ранейшаму застаецца Расійская Федэрацыя. У кастрычніку прайшлі шматлікія супольныя беларуска-расійскія мерапрыемствы, сярод якіх: Дні рускай культуры ў Беларусі , Дні Мінска ў Санкт-Пецярбургу, канцэрты, выставачныя праекты і тэатральныя пастаноўкі. Таксама можна гаварыць пра намаганні беларускіх уладаў наладзіць стасункі (ў тым ліку культурніцкія) з усходнімі і афрыканскімі краінамі. Пра гэта сведчыць шырокае асвятленне Дзён Кыргызстана ў Беларусі.(Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі ў Беларусі Эрбол Султанбаеў: «Не пабаюся сказаць, сёлета мы здзяйсняем прарыў у культурных адносінах паміж Кыргызстанам і Беларуссю»). Нацыянальны мастацкі музей Кітая і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.
Што тычыцца супрацоўніцтва з заходнімі краінамі, то цягам месяца такіх выпадкаў ізноў не было зафіксавана.
● Расія, (пра)расійскія арганізацыі і актывісты не спыняюць сваю актыўнасць, праводзячы ў Беларусі экспансію расійскай культуры і рускай мовы і ствараючы падмурак для далейшай інтэграцыі праз мерапрыемствы, конкурсы, распаўсюджванне кніг і г. д.
У перыяд з 1 па 31 кастрычніка 2024 года расійскія арганізацыі былі ініцыятарамі ці (і) ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў і праектаў у Беларусі:
— дамоўленасці аб супрацоўніцтве паміж: Томскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам ім. Янкі Купалы, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Амурскай абласной навуковай бібліятэкай ім. Мураўёва-Амурскага.
— навязванне рускай мовы і літаратуры: адкрыццё рэсурснага цэнтра «Расія з вамі»,ммерапрыемствы, прысвечаныя 210-годдзю з дня нараджэння рускага паэта МіхаіламЛермантава, сустрэча ў размоўным клубе «Рускі як замежны», новыманлайн-праект «Букліст», X Міжнародная навуковая канферэнцыя «Руская мова:мсістэма і функцыянаванне», кніжная выстава «Будзем знаёмыя. Сузор’е рускіхмаўтараў», пастаноўка «Шукшын. Апавяданні», літаратурна-мастацкі праект «Душымцудоўныя парывы», прысвечаны 225-годдзю з дня нараджэння А. С. Пушкіна.
— папулярызацыя савецкай эпохі: урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі.
— канцэрты і фестывалі: фестываль «Шукшынскія дні», канцэртная праграма «Мы разам», і Міжнародны фестываль «Золата маё!»
— тэматычныя клубы і сустрэчы: адкрыццё гістарычнага клуба ў Гродне, серыя сустрэч «Культурны код народаў Расіі і Беларусі» ў Брэсце.
— выставы: «Тэнішаўскія традыцыі рукадзелля», выстава мастацкай фатаграфіі Анатоля Забалоцкага «Жыццё падарыла ўбачыць…», выстава мастацкай фатаграфіі маскоўскага фотаклуба «Наватар», выстава «Імгненні вечнасці», прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Мікалая Рэрыха49, тэматычная выстава «Гарады Расіі», фотавыстава «Гармонія ў разнастайнасці», кніжная выстава «Будзем знаёмыя. Сузор’е рускіх аўтараў».
● Працягваецца працэс уніфікацыі гістарычных навук Беларусі і Расіі.
— афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава назвала ўзорным узаемадзеянне Беларусі і РФ у барацьбе з фальсіфікацыяй гісторыі. Яна нагадала, што апошнія гады гісторыкі дзвюх краін актыўна супрацоўнічаюць па тэме агульнай гістарычнай памяці, барацьбы з фальсіфікацыяй гісторыі, генацыду савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Захарава таксама звярнула ўвагу, што асобны блок работы па гэтай тэматыцы вядзе Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы.
— Пуцін у час выступлення на Савеце кіраўнікоў дзяржаў СНД прапанаваў стварыць агульны рэестр мемарыяльнай спадчыны Вялікай Айчыннай вайны.
— дэкан гістфака Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Белазаровіч расказаў пра новы гістарычны курс, створаны ў інтарэсах Расіі: даказваць рускі характар Вялікага Княства Літоўскага і безгрунтоўнасць БНР.
● Назіраецца павышаная ўвага дзяржавы да нацыянальнай гістарыяграфіі.
Беларускія ўлады няспынна перапісваюць гісторыю Беларусі згодна з найноўшымі ідэалагічнымі наратывамі і ва ўгоду беларуска-расійскай інтэграцыі, бяруць пад татальны кантроль любы распаўсюд гістарычных ведаў.
— Мінгарвыканкам адказаў, чаму з кінатэатра «Перамога» знікла пано з выявамі чатырох вершнікаў, падобных да тых, што на гербе «Пагоня» — яно не з’яўляецца каштоўнасцю ці канструктыўным элементам будынка.
— на базе Нацыянальнай акадэміі навук прайшло чарговае пасяджэнне Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.
— дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін чарговы раз пазмагаўся з паўстанцамі 1863 года . А Вольга Бондарава запатрабавала перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Мінску.
— Жыхар Мінскага раёна Андрэй Савіцкі апынуўся на лаве падсудных за «адмаўленне генацыду беларускага народу».
● У ідэалагічнай сферы адбываецца сакралізацыя савецкага мінулага, вялікая ўвага па-ранейшаму надаецца тэме Вялікай айчыннай вайны. Тым часам забараняюцца заходнія святы:
— школы працягваюць размяшчаць серыю перасоўных кніжных выстаў «Дзякуй вам, салдаты Перамогі!» да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
— у Гомелі анансавалі адкрыццё ў горадзе новага музея з савецкім каларытам.
— названыя тры самыя папулярныя музеі Беларусі — усе яны звязаны з вайной.
— у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі прайшла дыялогавая пляцоўка «Дзень Вялікага Кастрычніка», прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
— у Брэсце забаранілі Хэлоўін ва ўстановах грамадскага харчавання, а на Гомельшчыне замест Хэлаўіна будуць святкаваць Вялесаву ноч.
● Па-ранейшаму назіраецца папулярызацыя рускай мовы і стварэнне адзінай (руска)моўнай прасторы.
За кастрычнік 2024 года афіцыйны тэлеграм-канал73 Міністэрства культуры апублікаваў 429 навін (у папярэдніх двух месяцах — 261 і 302). Калі звярнуць увагу на мову паведамленняў, змешчаных у тэлеграм-канале, то асноўнай мовай па-ранейшаму застаецца руская.
— Прарасійская актывістка Вольга Бондарава зноў запатрабавала пашырэння рускай мовы ў гарадской прасторы.
● Беларуская нацыянальная культура ўсё больш прывязваецца да расійскай і працягвае існаваць ва ўмовах рэпрэсій і забарон.
— Міністр культуры Анатоль Маркевіч заявіў, што беларуская культура ачысцілася ад «дэструктыўных элементаў».
— На загад Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакаваны сайт праекту з 21-гадовай гісторыяй «Тузін Гітоў» (Tuzinfm.by) з каштоўным архівам за 2003-2020 гг.
Беларуская літаратура:
— міністр інфармацыі Марат Маркаў паведаміў, што з мэтай выяўлення «экстрэмісцкай» літаратуры кніжныя магазіны і бібліятэкі манітораць некалькі структур — сярод іх Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі, сілавыя органы. Мінінфарм «папрасіў» кнігараспаўсюднікаў самастойна пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры.
— беларускія бібліятэкары расказалі аб сваёй працы ва ўмовах рэпрэсій.
— чарговае выданне Вацлава Ластоўскага прызнанае «экстрэмісцкім».
— сайт bellit.infо перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі.
— у Беларусі заблакавалі інтэрнэт-кнігарню «Кнігаўка».
Нацыянальная кінаіндустрыя:
— Культурны духоўна-асветніцкі цэнтр «Каўчэг» Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску правёў фестываль «Шукшынскія дні», прысвечаны 100-годдзю беларускага кінематографа і 95-годдзю з дня нараджэння савецкага рэжысёра, актора і пісьменніка Васіля Шукшына.
— Тэлепрапагандыста і ютуб-блогера Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм» у якасці рэжысёра дакументальнай студыі «Летапіс».
Нацыянальны тэатр:
— гастрольны сезон у Вялікім тэатры Беларусі адкрыў Маскоўскі дзяржаўны акадэмічны дзіцячы музычны тэатр імя Наталлі Сац. У Вялікім тэатры Беларусі прагучалі «Шэдэўры рускай музыкі». Стала вядома, што ў лістападзе на сцэне Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра адбудуцца гастролі Дзяржаўнага драматычнага тэатра на Васільеўскім (Санкт-Пецярбург) са спектаклем «Зямля Эльзы». А Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы рыхтуе прэм’еру спектакля «Дастаеўскі. Гулец» расійскага рэжысёра.
— Грамадская рада па маральнасці адмяніла спектакль «Каханкі майго мужа».
— стала вядома пра затрыманні акцёраў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
Гэтыя тэндэнцыі могуць мець для Беларусі сур’ёзныя наступствы, паколькі яны накіраваны на страту яе самабытнасці, на стварэнне ўмоў для далейшай інтэграцыі з Расіяй. А пры адначаснай экспансіі расійскай культуры — і на знікненне ў ёй. Беларусь паступова страчвае сваю нацыянальную індывідуальнасць.